Вы тут

Паўабаронца брэсцкага "Дынама": я не гамафоб, але не трэба гейскіх парадаў

Аляксандр Наёк / dynamo-brest.by

Паўабаронца брэсцкага "Дынама", украінскі легіянер Аляксандр Наёк прызнаўся, што яму было балюча, калі ў Кіеве адбыўся гей-парад. "Я не нейкі гамафоб,кажа футбаліст на YouTube-канале MelkazeRaw. — Проста лічу, у нас краіна праваслаўная, і не трэба гэтага. Такіх парадаў усякіх, гейскіх...".

Наёк не выключае, што вытокі "гейства" ў... фашызме. Ён мяркуе, што Украіне не хапае парадку. "Каб было так, як тут [у Беларусі]", — кажа футбаліст.

У нашай краіне 27-гадоваму ўкраінцу падабаецца. Ён нават гатовы выступаць за беларускую зборную, калі, вядома, паклічуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.