Вы тут

Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Казлова аштрафавалі на 1350 рублёў

Мікалай Казлоў (другі злева) на адной з вулічных акцый / З архіву Еўрарадыё

Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова аштрафавалі на 1350 рублёў. Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў яго за ўдзел 6 траўня ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве", у акцыі на Нямізе ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага (тады ён быў затрыманы пад Магілёвам і пасля адбываў адміністрацыйны арышт у Гомелі). На такую ж суму за ўдзел у той жа акцыі аштрафавалі відэаблогера Дзмітрыя Казлова ("Шэры кот"), паведамляе spring96.org.

Нядаўна праваабаронцы падлічылі, што ў траўні ў Беларусі ўдзел у "несанкцыянаваных мерапрыемствах" у судах разглядаўся 135 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.