Пасля "жывога шчыта" толькі 2% беларусаў давяраюць ДАІ
На сайце беларускага партала tut.by праходзіць галасаванне ў справе даверу ці недаверу да супрацоўнікаў ДАІ.
Нагадаем, што ўжо некалькі дзён уся краіна абмяркоўвае сітуацыю, калі бліз Мінску ДАІшнікі спынілі п'янага кіроўцу з дапамогай "жывога шчыта" з аўтамабіляў з людзьмі. На 13.50 больш за 55% наведвальнікаў tut.by (2660 чалавек) выказаліся, што не давяраюць і ніколі не давяралі супрацоўнікам ДАІ.
Давяраюць жа ім толькі 2% наведвальнікаў (113 чалавек). Яшчэ каля 17% (827 чалавек) паведамілі, што раней давяралі ім, а цяпер ужо не давяраюць.
Вынікі галасавання, якія ўвесь час абнаўляюцца, можна паглядзець тут.