Пасля вяртання з Польшчы затрымалі саліста гурта "Мінімум Дыстанцыі"
![Затрыманы беларускі музыка Жэня Шум](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/szum-2501.jpg.webp?itok=j6FYd-xz)
Затрыманы беларускі музыка Жэня Шум / фота з яго старонкі ў Instagram
Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы пасля заканчэння працоўнай візы. Відэа з ім з'явілася на канале, блізкім да сілавікоў.
"Медыязона" высветліла, што ў сацсетках ён падпісаны як Жэня Шум. Ён саліст гурта "Мінімум Дыстанцыі".
На відэа хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах. Пасля выбараў кампанія, дзе ён працаваў, рэлакавала яго ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі хлопец пераехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння рабочай візы. Падоўжыць візу яму адмовіліся, таму ён вярнуўся ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.