Пасля трагедыі ў салігорскай бальніцы Мінаховы здароўя стварыла спецкамісію

Пасля трагедыі ў салігорскай бальніцы Мінаховы здароўя стварыла спецкамісію

Пасля трагедыі ў салігорскай бальніцы Міністэрства аховы здароўя стварыла спецыяльную камісію. 6 сакавіка ў рэанімацыі памерла 38-гадовая жанчына. За дзень да гэтага яна нарадзіла мёртвае дзіця. Падрабязна пра трагічнае здарэнне гл. тут.

Прэс-служба Мінаховы здароўя інфармуе, што спецкамісія загадам міністра створана "для ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы" у Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы. Таксама члены камісіі збіраюцца сустрэцца са сваякамі памерлай і "адкажуць на ўсе пытанні".  

"На дапамогу салігорскім урачам выязджалі брыгады спецыялістаў як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню, — распавядае галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Нагібовіч. — Па асабістым даручэнні міністра дадаткова выязджала і я... Мы пастараліся, наколькі гэта было магчыма ў стрэсавай для ўсіх сітуацыі, данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца, сваякам". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі