Вы тут

Пасля сыходу ў "Шахцёр" Скавыша БАТЭ падпісаў кантракт з украінскім нападаючым

Дзмітрый Юсаў / fcbate.by

БАТЭ падпісаў кантракт з 28-гадовым украінскім нападаючым Дзмітрыем Юсавым. Апошнім яго клубам была "Іслач", а раней ён гуляў за мікашэвіцкі "Граніт", "Слуцк" і "Тарпеда-БелАЗ". У 111 матчах у беларускім чэмпіянаце Юсаў забіў 26 галоў.

БАТЭ падпісаў кантракт з Дзмітрыем Юсавым пасля таго, як каманду пакінуў 31-гадовы форвард Максім Скавыш. Ён стаў гульцом салігорскага "Шахцёра". У гэтым сезоне ў 15 матчах Скавыш забіў 9 галоў.

Таксама ў БАТЭ вярнуўся 35-гадовы абаронца Максім Бардачоў.

Максім Скавыш / vk.com/fcshakhterby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.