Пасля шэсця затрымалі ўдзельнікаў Дня Волі

Ля завулку Калініна затрымалі ўдзельніка шэсця. Маладога чалавека завуць Цімур Сідорык.

“Мы выходзілі з парка на плошчы Бангалор. Ішлі са сцягам. Да нас падыйшлі і загадалі сцяг зняць. Мы спыталі, з якой прычыны, і папрасілі паказаць дакументы. Яны нічога не патлумачылі і дакументы не паказалі, але мы сцяг знялі і селі ў тралейбус. Далей за намі сачылі. Мы выйшлі на вуліцы Калініна і пайшлі ў бок праспекта Незалежнасці. Тады пад’ехаў бус і яго забралі”, — распавядае сяброўка Цімура.

Па словах сяброў, якія ішлі побач, пад’ехаў сіні мікрааўтобус Фальксваген з нумарам 9429-IK, з яго выбеглі пяць чалавек, занеслі хлопца ў бус і з’ехалі. Больш нікога з кампаніі не затрымлівалі.

Таксама ёсць звесткі, што затрымалі маладафронтаўца экс-палітвязня Эдуарда Лобава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі