Пасля разгрому "Дынама-Мінск" Васіль Уткін падтрымаў беларускую каманду

Пасля разгрому "Дынама-Мінск" Васіль Уткін падтрымаў беларускую каманду

Вядомы расійскі журналіст Васіль Уткін падтрымаў мінскае "Дынама" пасля пройгрышу.

Напярэдадні беларуская каманда ў кваліфікацыі Лігі Еўропы праграла санкт-пецярбургскаму Зеніту" з лікам 1:8 і выбыла з розыгрышу еўракубкаў. 

"Між тым, мы бачылі выдатную смелую каманду, якой не хапіла толькі класа і якой я ад усяго сэрца жадаю не зламацца. Ёй і яе трэнеру. Так і казаў сёння Гурэнку: поспеху ва ўсе дні, акрамя гэтага" — напісаў Уткін у сваім акаўнце ў Твітары.

Дарэчы, пасля першай гульні мінскага "Дынама" з "Зенітам" (у якой беларускі клуб выйграў з лікам 4:0) Уткін таксама вельмі добра адгукаўся пра трэнера каманды Сяргея Гурэнку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі