Пасля пройгрышу ў гульнявыя аўтаматы гродзенец разбіў тры аўто (фота)

Як піша сайт tutgrodno.com, 28-гадовы гродзенец з некалькімі судзімасцямі прайграў у гульнявым клубе каля 10 млн рублёў. 

У адным з двароў, па суседстве з клубам, няўдалы гулец пачаў ламаць легкавікі. Пацярпелі бакавыя люстэркі, пярэднія і заднія шыбы, дзверы, капоты. Пазней эксперты налічылі з дзясятак адбіткаў абутку на аўтамабілях. 

Ад рук хулігана пацярпелі тры аўтамабілі — "Аўдзі", "Сітраен" і "Шэўрале". Уладальніца апошняга прачнулася ад сігналізацыі і выклікала міліцыю. Хуліган не спалохаўся крыкаў пацярпелай і працягнуў біць аўтамабілі. Затрымалі яго проста на месцы злачынства супрацоўнікі. 

Папярэдняя сума кошту толькі пашкоджаных дэталяў — больш за 15 мільёнаў рублёў. Дакладная лічба, па словах экспертаў, будзе значна вышэй. Акрамя яе кампенсацыі хулігану пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота — tutgrodno.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі