Вы тут

Пасля ДТЗ каля Усходніх могілак у Мінску траіх чалавек завезлі ў бальніцу

ДАІ

12 ліпеня каля 17-й гадзіны на праспекце Незалежнасці каля Усходніх могілак у Мінску адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі тры чалавекі. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, аўтамабіль таксі Opel рухаўся з боку МКАД у накірунку вуліцы Каліноўскага па чацвёртай паласе. 39-гадовы кіроўца дапусціў сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes, які ехаў перад ім у спадарожным накірунку. Таксоўку адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем Citroen.

Вядома, што пацярпелі кіроўца і 18-гадовы пасажыр таксі, 56-гадовы пасажыр аўтамабіля Citroen. Яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх завезлі ў бальніцы. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе абставіны аварыі.