Пасля чатырох паразаў запар "Белшына" мяняе галоўнага трэнера

Пасля чатырох паразаў запар "Белшына" мяняе галоўнага трэнера

Галоўны трэнер бабруйскай "Белшыны" Уладзімір Яжураў адпраўлены ў адстаўку, піша Tribuna.com. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны Вячаслаў Герашчанка.

Яжураў узначаліў футбольную каманду на пачатку сезону, калі ў клуб прыйшлі расійскія інвестары, якія планавалі зрабіць "Белшыну" наймацнейшым клубам Беларусі.

Аднак са старту каманда не змагла перамагчы ў чатырох матчах запар. Пасля гульні з "Нафтанам" каманда выбыла з розыгрышу Кубка Беларусі. А ў рамках чэмпіянату "Белшына" згуляла ўнічыю з "Крумкачамі" (1:1) і саступіла "Віцебску" (0:1).

Паводле звестак "Прессбола", акурат пасля хатняга пройгрышу "Віцебску" 11 красавіка Яжураў пакінуў Бабруйск.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі