Пасля аварыі на нафтаправодзе ў Мазырскім раёне ўтварылася пляма на 100 м

У выніку аварыі на трубапровадзе "Дружба" у Мазырскім раёне нафтапрадукты ўтварылі пляму радыюсам у 100 метраў. Падчас аварыі фантан з нафты біў на вышыню ў 10 метраў. Здарэнне адбылося 6 ліпеня ў 20:20 паміж вёскамі Слабада і Раманаўка. Мяркуецца, што прычынай разгерметызацыі нафтаправода стала карозія.

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што аварыя лакалізаваная. Яе дакладныя прычыны высвятляюцца. Па факце здарэння адбываецца міліцэйская праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі