Вы тут

Пасля 6 гадоў за кратамі на волю выйшаў Алесь Юркойць

Алесь Юркойць у судзе, 2017 г. / svaboda.org

24 сакавіка пасля 6 гадоў за кратамі на волю выйшаў краязнаўца і грамадскі дзеяч з Астравецкага раёна Алесь Юркойць, паведамляе Радыё Свабода. Ён быў асуджаны ў 2017-м па гучнай справе ашмянскіх мытнікаў, былых супрацоўнікаў мытнага пункту пропуску “Каменны Лог”. Іх прызналі вінаватымі ў стварэнні "арганізаванай злачыннай групы". Па версіі следства, мытнікі прапускалі праз мяжу з Літвы тавары без належнага афармлення, атрымлівалі за гэта хабар.

Юркойць віны не прызнаў. Ён быў асуджаны на 7 гадоў зняволення, два з якіх да суда правёў за кратамі.

Алесю Юркойцю і судоваму працэсу ашмянскіх мытнікаў прысвечаная кніга Сяргея Дубаўца "Тантамарэскі", якая летась стала пераможцай літаратурнай прэміі Ежы Гедройця.

Алесь Юркойць на волі / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.