Пасля 1 ліпеня з беларускімі пастаўкамі ў Расію зноў могуць быць праблемы

Пасля 1 ліпеня з беларускімі пастаўкамі ў Расію зноў могуць быць праблемы

Пасля 1 ліпеня 2018 года з беларускімі пастаўкамі ў Расію зноў могуць быць праблемы. Пра гэта кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24". Яно выйшла ў эфір 6 сакавіка. 

Па словах Данкверта, з 1 ліпеня ў Расіі пачнуць дзейнічаць электронныя ветсертыфікаты. "А беларуская прадукцыя як будзе заязджаць? Па папяровых? А ў нас іх ужо нікуды не запішаш, у нас яны павінны быць у электронным выглядзе. Мы не будзем на мяжы папраўляць і ўносіць папяровыя сертыфікаты ў электронным выглядзе, у нас на гэта людзей няма", — падкрэсліў кіраўнік Рассельгаснагляду. Расійскі чыноўнік дадаў, што такую прадукцыю не прапусцяць на расійскі рынак.

Раней беларускія СМІ паведамлялі, да 1 чэрвеня плануецца сінхранізаваць беларускую і расійскую сістэмы нагляду за жывёлагадоўчай прадукцыяй. Пра гэта казаў супрацоўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў 1 сакавіка на міжнародным форуме "Беларусь аграрная".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі