Пашкоджаны мост паміж Крымам і Херсонскай вобласцю, там грымелі выбухі

Пашкоджаны мост / @SALDO_VGA
Пашкоджаны мост / @SALDO_VGA

Улады акупаванага Херсона паведамляюць пра выбухі на мосце каля горада Чангар. Гэты маст злучае Херсонскую вобласць з Крымам. На мосце пашкоджана дарожнае пакрыццё. Ахвяр няма. Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсона Уладзімір Сальда абвінаваціў у атацы ўкраінцаў. Паводле яго, удар быў нанесены брытанскімі ракетамі Storm Shadow. У цяперашні час рух арганізаваны па рэзервовым маршруце.

Тым часам сілы абароны Украіны працягваюць наступальную аперацыю на трох кірунках, паведамляюць у Генеральным штабе УСУ. Украінцы атакуюць праціўніка на Мелітопальскім, Бярдзянскім і Ліманскім напрамках. Па словах прадстаўнікоў Генштаба, ёсць частковы поспех, украінскія вайскоўцы замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

Поврежден мост между Крымом и Херсонской областью, там гремели взрывы
Наступствы абстрэлу моста / @SALDO_VGA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі