Пасажырка маршруткі, што сутыкнулася з грузавіком, памерла ў лякарні

Пасажырка маршруткі, што сутыкнулася з грузавіком, памерла ў лякарні

У Камянецкай цэнтральнай раённай лякарні памерла пасажырка маршруткі, што сутыкнулася зранку з грузавіком. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі.

Па яго словах, у жанчыны была адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. Пацярпелую з месца аварыі адразу даставілі ў рэанімацыю. "Жанчына загінула. Яна атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём. На выгляд ёй каля 60 гадоў", — дадаў Міхалоўскі.

У Камянецкай лякарні застаюцца 11 пасажыраў маршруткі, у тым ліку адна непаўналетняя дзяўчынка. Яшчэ адну дзяўчынку і пяцярых пацярпелых (у тым ліку 38-гадовага кіроўцу маршруткі) адвезлі ў Брэст. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ адбылося каля 9-й гадзіны раніцы каля аграгарадку Відамля. Грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам урэзаўся ў мікрааўтобус Mercedes, які перавозіў пасажыраў з Камянца ў Брэст. Пацярпелі 18 чалавек. 

Мяркуецца, што прычынай ДТЗ магла стаць тэхнічная няспраўнасць грузавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі