Пасажырам цягніка "Масква-Брэст", які трапіў у аварыю, дадуць бясплатныя квіткі

Пасажырам цягніка "Масква-Брэст", які трапіў у аварыю, дадуць бясплатныя квіткі

Расійская чыгунка (РЖД) вырашыла даць бясплатныя квіткі пасажырам цягніка "Масква-Брэст", які 8 красавіка сутыкнуўся з электрычкай, паведамляе БЕЛТА. Адпаведнае рашэнне прыняло кіраўніцтва холдынгу. 

Пасажыры змогуць атрымаць бясплатныя квіткі з Масквы да любой станцыі Беларускай чыгункі і назад. Паездкі яны могуць зрабіць да 31 снежня 2017 года ў цягніках як расійскага, так і беларускага фармавання. Бясплатны квіток будзе аформлены ў вагон той жа катэгорыі, заявіла кіраўніцтва расійскай чыгункі.

Як паведамлялася раней, пры чыгуначнай аварыі 8 красавіка пацярпелі каля 50 чалавек, 12 з іх спатрэбілася шпіталізацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі