Пасажыр нікому не сказаў пра ДТЗ, труп загінулага кіроўцы ляжаў два дні

Пасажыр нікому не сказаў пра ДТЗ, труп загінулага кіроўцы ляжаў два дні

Пасажыр нікому не сказаў пра ДТЗ, труп загінулага кіроўцы ляжаў каля разбітага аўтамабіля два дні. Гэтая жахлівая гісторыя адбылася ў Зельвенскім раёне. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, увечары ў пятніцу каля вёскі Галынка 67-гадовы кіроўца "Фольксвагена", жыхар Мінска, не саўладаў з кіраваннем і машына апынулася ў кювеце, у кустах. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. У кустах каля разбітага аўтамабіля труп знайшлі выпадкова і адбылося гэта ўжо ў нядзелю.

Супрацоўнікі ДАІ змаглі высветліць, што ў момант аўтааварыі кіроўца быў у салоне не адзін. Асобу пасажыра ўдалося высветліць, ім аказаўся 46-гадовы мужчына. Ён сядзеў на пярэднім сядзенні і атрымаў траўмы. З месца здарэння сышоў, на наступны дзень звярнуўся па дапамогу ў бальніцу — у яго былі зламаныя рэбры. Лекарам мужчына сказаў, што траўмы атрымаў "у выніку падзення ў вышыні". Праваахоўнікі цяпер высвятляюць, чаму пасажыр нікому не сказаў пра аўтааварыю ды пра чалавека, які застаўся каля разбітага аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі