Вы тут

Парывісты вецер і кароткачасовыя дажджы прагназуюцца 19 верасня

pixabay.com

Воблачна з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 19 верасня, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны, месцамі парывісты. 

Уначы прагназуецца 2-8 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 9-15 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.