Партыя БНФ выстаўляе на парламенцкія выбары 50 кандыдатаў

Партыя БНФ выстаўляе на парламенцкія выбары 50 кандыдатаў

Партыя БНФ вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адправеднае рашэнне прынялі 21 верасня падчас XIX з’езду арганізацыі ў Мінску.

У сталіцы на выбары ад Партыі БНФ пойдуць 16 кандыдатаў, у Віцебскай вобласці — 7, у Магілёўскай і Гродзенскай  — па 6, у Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай — па 5, перадае Радыё Свабода.

Перадвыбарная платформа кандыдатаў будзе абапірацца на праграму арганізацыі, ад якой яны вылучаюцца.

Зарэгістраваныя кандыдаты вылучаць у акруговыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу.

На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Партыі БНФ вылучалася 70 чалавек, з іх былі зарэгістравалі 46.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі