Партыі БНФ далі памяшканне для з’езду — Палац культуры МАЗ

Мінгарвыканкам прапанаваў Партыі БНФ памяшканне для правядзення з’езду. Гэта Палац культуры Мінскага аўтазавода.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Мне патэлефанавалі з аддзела па масавых мерапрыемствах Мінгарвыканкаму і прапанавалі замест Кастрычніцкай плошчы ПК МАЗ на 8-9 снежня з 9.00 да 18.00. Я пагадзіўся. Заўтра яны павінны даслаць афіцыйны дазвол”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі