На фоне вайны ва Украіне і пашырэння (хаця, здавалася б, куды далей?!) рэпрэсій у Беларусі скандалы ў асяродку дэмакратычных сіл падаюцца нязначнай падзеяй. Тым не менш яны становяцца трыгерам для ўсё новых расколаў у беларускім грамадстве.
Чаму і за што караюць беларусаў асобныя краіны ЕС, спыняючы выдачу віз? Ці варта верыць Арастовічу, які загадкава анансуе нейкія цікавыя падзеі ў Беларусі? Да чаго прывядзе скандал з “планамі забойства Стрыжака”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.