Паркоўкі ў цэнтры Мінску з 1 лістапада падаражэюць удвая

Паркоўкі ў цэнтры Мінску з 1 лістапада падаражэюць удвая

На некаторых платных паркоўках у цэнтра Мінска з 1 лістапада вырастуць тарыфы. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў галоўны інжынер ГА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў.

Па яго словах, на паркоўцы на плошчы Свабоды, напрыклад, цяпер адна гадзіна стаянкі аўтатранспарту каштуе 2 рублі. А з 1 лістапада тарыф за першую гадзіну складзе 5 рублёў і 2 рублі — за кожную наступную. Павышэнне тарыфаў Пруднікаў патлумачыў павелічэннем пешаходнай зоны і змяншэннем там колькасці парковачных месцаў практычна ўдвая. У выніку гэтага цяперашні тарыф перастаў сябе апраўдваць.

Удвая павялічыцца тарыф на абедзвюх паркоўках на плошчы Якуба Коласа (прасп. Незалежнасці, 47 і 49) — адна гадзіна стаянкі будзе каштаваць два рублі, а не адзін рубель, як цяпер. Такія ж змены чакаюць зону платнай паркоўкі на вуліцах Інтэрнацыянальная, Рэвалюцыйная, Камсамольская. Акрамя таго ў гэтай зоне з  1 лістапада таксама ўводзяцца новыя спосабы аплаты паслугі паркоўкі: праз SMS, а таксама з дапамогай банкаўскіх картак праз паркамат.

А вось у раёне чыгуначнага вакзала платныя паркоўкі застануцца па ранейшым кошце — 1 рубель у гадзіну. Гаворка ідзе пра Прывакзальную плошчу, вуліцы Кірава, Свярдлова, Ленінградскую, Бабруйскую, Міхайлаўскі сквер. Па словах Пруднікава, кошты на гэтых паркоўках пакуль вырашылі не павышаць, бо "яны асабліва значныя як гасцявыя зоны Мінска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі