Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка

Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка

Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка. Увечары ў чацвер там планавала правесці мітынг кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Аднак улады вырашылі арганізаваць якраз на гэтай пляцоўцы святкаванне Дня чыгуначных войскаў, якія ў нашай краіне даўно не існуюць. Спроба прадстаўнікоў Ціханоўскай завесці ў парк апаратуру для мітынгу не ўдалася — супрацоўнікі ДАІ перакрылі заезды. Еўрарадыё вяло стрым з месца падзей.

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова спрабуе высветліць, ці магчыма правесці мітынг на іншых пляцоўках у сталіцы, прадугледжаных для такіх мэтаў. Як даведалася Еўрарадыё, а 14-й гадзіне штаб збярэцца, каб абмяркоўваць план дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі