Парашэнка хоча правесці Дзень цішыні на Данбасе

9 снежня ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі павінен пачацца Дзень цішыні. Пра гэта было абвешчана на нарадзе прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з кіраўнікамі сілавых ведамстваў, паведамляе УНІАН.

Удзельнікі нарады вызначылі гэтую меру як дзеянне ў рамках Мінскіх дамоўленасцяў.

У сустрэчы прынялі ўдзел міністр абароны Сцяпан Палтарак, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Віктар Назаранка, намеснік камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Мікалай Балан.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі