“Папулярна-пазнавальныя” праграмы канала РЕН-ТВ застануцца на беларускім СТБ

“Папулярна-пазнавальныя” праграмы канала РЕН-ТВ застануцца на беларускім СТБ

“Папулярна-пазнавальныя” праграмы канала РЕН-ТВ застануцца на беларускім СТБ. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратарка беларускага тэлеканала Ірына Ханунік-Рамбальская:

“Папулярна-пазнавальныя” праграмы канала РЕН-ТВ застануцца на беларускім СТБ

“Пра адмову ад кантэнта РЕН-ТВ абсалютна дакладна зараз гаворкі не ідзе. Мы, вядома, хацелі б пэўныя праграмы з часам замяняць уласным прадуктам такой жа накіраванасці. Я б назвала яе “папулярна-пазнавальнай”, але дакладнае азначэнне даць вельмі складана. У нас выдатная міфалогія, у нас ёсць легенды, паданні і іншае. Мне складана вам даваць нейкую канкрэтыку, аднак кожны тэлеканал імкнецца выпускаць уласную прадукцыю”, — сказала Ханунік-Рамбальская.

Доля расійскага кантэнта ў эфіры СТВ вагаецца ад года ў год і часам дасягае 60%. Летась, па словах прэс-сакратаркі канала, праграмы РЕН-ТВ складалі крыху менш за 50% ад эфірнай сеткі СТБ.

У кастрычніку 2017 года журналіст РЕН-ТВ Ігар Пракапенка атрымаў “ТЭФІ” (расійскую тэлепрэмію) у намінацыі “Асветніцкая праграма”. Менш чым за месяц да таго Пракапенка выдаў у эфір тэлеканала фільм, у якім на поўным сур’ёзе даводзіў, што Зямля — плоская. РЕН-ТВ вядомая падобным псеўданавуковым шок-кантэнтам пра іншапланецянаў, апакаліпсіс і г.д., назва тэлеканала стала хадзячай.

Той самы фільм.

“Пакуль гаворка пра замену гэтых праектаў не ідзе”, — падкрэслівае Ханунік-Рамбальская.

Па яе словах, чуткі пра тое, што СТБ знялі з эфіру праграмы канала РЕН-ТВ, з’явіліся на падствае постнавагодняй праграмы беларускага тэлеканала. У ёй сапраўды няма “папулярна-пазнавальнага” кантэнту, а большую частку эфірнай сеткі займаюць фільмы:

“Папулярна-пазнавальныя” праграмы канала РЕН-ТВ застануцца на беларускім СТБ
Сапраўды, у праграме СТБ сёлета няма праграмаў з РЕН-ТВ. Пакуль няма.

“Традыцыйна, з года ў год, у гэтыя святочныя дні — і як мінімум да старога Новага года — мы стараемся ставіць правераны часам кантэнт, які любяць гледачы, — тлумачыць гэта Ірына Ханунік-Рамбальская. — Гэта старыя фільмы і праекты — навагодні прадукт, які ўжо зарэкамендаваў сябе”.

Што да кантэнту з РЕН-ТВ, дык па словах прэс-сакратаркі СТБ, на беларускім тэлеканале іх старанна адглядаюць, а ў эфір пускаюць толькі тое, што выклікае інтарэс гледачоў. Рашэнні прымае праграмная дырэкцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі