Папу Рымскаму перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг, прывезены з Бучы

Папу Рымскаму перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг, прывезены з Бучы

Папу Рымскаму Францішку перадалі акрываўлены ўкраінскі сцяг, прывезены з Бучы, украінскага горада, у якім расійскімі акупантамі былі забітыя мірныя жыхары. 6 красавіка напрыканцы агульнай аўдыенцыі ён паказаў яго. Таксама пантыфік прадставіў групу прысутных там украінскіх дзяцей, якія знайшлі прытулак у Рыме. Ён папрасіў прывітаць і памаліцца за іх, і разам з імі, паведамляе vaticannews.va.

“Апошнія навіны з Украіны замест таго, каб прынесці палёгку і надзею, сведчаць аб новых зверствах, такіх як разня ў Бучы, — гаварыў Папа Францішак. — Усё больш жахлівая жорсткасць, скіраваная таксама супраць мірных жыхароў, жанчын і безабаронных дзяцей. Яны — ахвяры, чыя нявінная кроў кліча да неба і просіць: "Пакладзіце канец гэтай вайне! Прымусьце змоўкнуць зброю! Перастаньце сеяць смерць і разбурэнне! Давайце разам маліцца за гэта!"

Папа Рымскі маліўся за ахвяр разні ў Бучы і іншых месцах Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі