Папа рымскі даслаў блаславенне актывісту “Руху“За свабоду”

Папа рымскі Бенедыкт XVI даслаў пісьмовае блаславенне мастаку-разьбяру Казіміру Місюру на працу па рэстаўрацыі алтара Фарнага касцёла ў Гродне.
Нагадаем, алтар згарэў 13 ліпеня 2006 года пры нявысветленых абставінах. Мастак, актывіст “Руху “За свабоду” ў Воранаве, вельмі ўзрушаны гэтым бласлаўленнем і называе яго найлепшай ацэнкай усёй сваёй працы.

У інтэрв’ю карэспандэнту Еўрарадыё ён адзначыў:

"Я вельмі ўсцешаны, што аказаўся здольным быць карысным для Беларусі, для Касцёла, для сябе".

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі