Вы тут

Папа Францішак адправіцца з візітам ва Украіну

Папа Рымскі Францішак / EPA / ТАСС​

Папа Рымскі Францішак мае намер наведаць Украіну ў 2022 годзе, паведаміў мітрапаліт Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы Мечыслаў Макшыцкі.

"Я даведаўся, што Святы Айцец плануе такі візіт у наступным годзе", — сказаў Макшыцкі ў інтэрв'ю каталіцкаму інфармагенцтву (KAI).

Дакладная дата візіту яшчэ ўзгадняецца.

Макшыцкі таксама заявіў, што каталіцкая царква ўвесь час сочыць за падзеямі ў Данбасе, асуджае анэксію Крыма і ўдзельнічае ў арганізацыі гуманітарных акцый і канвояў для абаронцаў Украіны.

Раней Папа Рымскі Францішак назваў імя новага апостальскага нунцыя ва Украіне — ім стаў літовец Вісвалдас Кулбокас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.