Вы тут

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі

Папа Францішак і Антэ Ёзіч / vaticannews.va

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Ім стаў арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Яму 53 гады, ён — ураджэнец Харватыі. Дагэтуль Ёзіч быў Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары, паведамляе vaticannews.va.

Харвацкі іерарх зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Ватыкана ў нашай краіне венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра. Арцыбіскуп Ёзіч — другі іерарх з Харватыі на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. У 2004-2011 гадах дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў нашай краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч.

Як вядома, Папа Рымскі яшчэ не наведваў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.