Вы тут

"Пандэмія не скончылася": СААЗ заклікае свет вярнуцца да нашэння масак

Фота носіць ілюстрацыйны характар / UN News

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае краіны вяртацца да масачнага рэжыму, паведамляе Sky.News.

У арганізацыі папярэджваюць, што каранавірус "свабодна распаўсюджваецца", а смяротнасць ад яго "непрымальна высокая". Па словах кіраўніка СААЗ Тэдраса Аданома Гебрэйэса, варыянты омікрона выклікаюць новыя хвалі шпіталізацыі і смерцяў па ўсім свеце. Ён мяркуе, што краінам варта зноў вяртацца да нашэння масак і паклапаціцца пра паляпшэнне вентыляцыі ў памяшканнях. 

Кіраўнік СААЗ настойвае, што "пандэмія не скончылася" нягледзячы на тое, што высокая вакцынацыя насельніцтва заможных дзяржаў дала свае вынікі, і краіны адмовіліся ад "кавідных" абмежаванняў.

 

"Я занепакоены тым, што выпадкі COVID-19 працягваюць расці, што аказвае дадатковы ціск на перагружаныя сістэмы аховы здароўя і медыцынскіх работнікаў. Яшчэ мяне турбуе павелічэнне колькасці смерцяў", — сказаў Гебрэйс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.