Памёр выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Джэк Васьмёркін — амерыканец"

Памёр выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Джэк Васьмёркін — амерыканец"

У ЗША памёр акцёр Аляксандр Кузняцоў, выканаўца галоўнай ролі ў фільме "Джэк Васьмёркін — амерыканец" (1986). Яму было было 59 гадоў. Пра смерць Кузняцова напісаў у Instagram народны артыст Расіі Эмануіл Вітарган.

Аляксандр Кузняцоў — ураджэнец Прыморскага краю Расіі. Кіназоркай ён стаў пасля выхаду на экраны мастацкага фільма пра Джэка Васьмёркіна. Агулам акцёр зняўся ў 70 фільмах, у тым ліку і за акіянам. Ён жыў у ЗША з 1990-х, арганізаваў міжнародную школу акцёрскага майстэрства, працаваў бізнес-трэнерам. Апошнія пяць гадоў Кузняцоў змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі