Вы тут

Памёр Уладзімір Крукоўскі — адзін з аўтараў дзяржаўнага герба "Пагоня"

Уладзімір Крукоўскі / Еўрарадыё

У Мінску 3 красавіка на 86-м годзе жыцця памёр мастак Уладзімір Крукоўскі

Разам з Яўгенам Куліком ён быў аўтарам эталона дзяржаўнага герба "Пагоня", а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

Уладзімір Крукоўскі быў вядомым мастаком-плакатыстам. Асноўная тэматыка яго плакатаў — гісторыя, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы. Яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Мастак быў сябрам БНФ з дня заснавання арганізацыі.

Крукоўскі быў узнагароджаны медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве", а таксама медалём "100 гадоў БНР" Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.