Памёр трэнер, які падрыхтаваў беларускіх хакейных зорак

Памёр трэнер, які падрыхтаваў беларускіх хакейных зорак

Увечары 5 лютага памёр заслужаны трэнер Беларусі Валерый Еўдакімаў, паведамляе Беларуская федэрацыя хакея

Сярод выхаванцаў Еўдакімава — шэраг зорак беларускага хакея: Аляксандр Шумідуб, Алег Мікульчык, Алег Хмыль, Сяргей Шыткоўскі-малодшы, Андрэй Скабелка, Андрэй Расолька, Аляксандр Радзінскі ды мноства іншых. Акрамя таго, ён трэніраваў і цяперашняга намесніка старшыні федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава.

Як адзначаюць у ФХБ, для сям'і трэнера гэтая страта тым больш балючая, што дзевяць дзён таму памерла жонка Валерыя Еўдакімава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі