У Мінску развітаюцца з супрацоўнікам Радыё Свабода Уладзімірам Сакульскім

Уладзімір Сакульскі быў гукарэжысёрам. Ён вядомы таксама сваёй працай на радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", "Радыё 101,2" і Радыё Рацыя, інфармуе Радыё Свабода.

Сакульскі стаяў ля вытокаў узнікнення першых рэкламных ролікаў у Беларусі. Менавіта яму належалі першыя запісы незалежных вольных беларускіх музыкаў.
 

Развітанне з Уладзімірам Сакульскім адбудзецца 9 ліпеня а 15-й гадзіне. Адрас: Даўгінаўскі тракт, 160а. Памінальная імша — 9 ліпеня а 18:30 у каталіцкім саборы на Плошчы Свабоды.


На архіўным здымку: Супрацоўнікі "Беларускай маладзёжнай". Злева направа (верхні шэраг): Аксана Вечар, Зміцер Лукашук, Генадзь Кеснер, Жанна Літвіна, Віталь Сямашка, Ірына Курапаткіна. Ніжні шэраг: Уладзімір Сакульскі, Зміцер Новікаў.


Фота — svaboda.org, baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі