Памёр найстарэйшы прэзідэнт у свеце

Памёр найстарэйшы прэзідэнт у свеце

25 ліпеня памёр найстарэйшы прэзідэнт у свеце. Кіраўніку Туніса Беджы Каіду ас-Сэбсі было 92 гады. Ён стаў прэзідэнтам пяць гадоў таму пасля "арабскай вясны", якая прывяла да змены ўлады ў шэрагу краін паўночнай Афрыкі. Сёлета ў прэзідэнта Туніса неаднаразова былі праблемы са здароўем і ўзнікала неабходнасць меддапамогі.

Беджы Каід ас-Сэбсі атрымаў адукацыю ў Парыжы. Ён працаваў адвакатам, а пасля пайшоў на дзяржслужбу, ачольваў знешнепалітычнае ведамства, быў міністрам абароны, міністрам унутраных спраў, спікерам парламента і прэм'ер-міністрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі