Памёр легендарны футбаліст і трэнер Ёхан Кройф

Памёр легендарны футбаліст і трэнер Ёхан Кройф

Памёр легендарны галандскі футбаліст і трэнер Ёхан Кройф (Круіф). Яго не стала 24 сакавіка. Прычынай смерці называецца рак лёгкіх. У красавіку яму споўнілася б 69 гадоў.

Ёхан Кройф быў форвардам "Аякса" (1964-1973) і "Барселоны" (1973-1978), быў гульцом, а пасля і трэнерам зборнай Галандыі. За сваю кар'еру футбаліста ў 752 матчах ён забіў 425 мячоў. Тройчы Кройф быў уладальнікам "Залатога мяча" (у 1971, 1972 і 1974 гадах). Ён лічыцца адным з найлепшых футбалістаў ХХ стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі