У крытычным стане кітайскі лекар, які першы папярэдзіў пра каранавірус

У крытычным стане кітайскі лекар, які першы папярэдзіў пра каранавірус

У крытычным стане знаходзіцца кітайскі лекар, афтальмолаг з горада Ухань Лі Вэньлян, які першы папярэдзіў пра каранавірус. Здарылася гэта яшчэ ў канцы снежня 2019-га, калі ён пачаў папярэджваць калег пра пацыентаў з віруснай інфекцыяй. Спачатку лекар прыйшоў да высновы, што мае справу з вірусам, падобным да таго, які раней выклікаў эпідэмію атыпічнай пнеўманіі. Ён абнародаваў гэтую інфармацыю ў кітайскім мэсэнджэры WeChat, за што выслухаў крытыку з боку ўладаў, выклікаўся ў паліцыю.

34-гадоваму Лі Вэньляню не забаранілі працаваць, і ён далей выконваў свае абавязкі, пакуль у сярэдзіне студзеня 2020-га сам не заразіўся. 6 лютага з'явілася інфармацыя пра смерць, якую пасля выправілі на "крытычны стан".

Як вядома, новы тып каранавіруса пачаў распаўсюджвацца якраз у горадзе Ухань. Памерлі ўжо не менш за 565 чалавек, больш за 28 тысяч чалавек заражаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі