Памёр “хросны бацька” і хутка памрэ NFT — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

Памёр “хросны бацька” (але не той). Вучоныя паказалі таго, хто дасягнуў дна. У NFT — вельмі дрэнныя справы. Пра гэта і не толькі — у нашым аглядзе міжнародных навін.  


"Хросны бацька" памёр у італьянскай турме

Бос мафіі Матэа Месіна Дэнара, які хаваўся ад праваахоўных органаў амаль тры дзесяцігоддзі і быў арыштаваны ў студзені, памёр у палаце для зняволеных бальніцы ў Італіі. Там ён лячыўся ад раку тоўстай кішкі. Месяц таму пасля дзвюх аперацый стан здароўя 61-гадовага мафіёзі абвастрыўся.

Пасля затрымання 8 месяцаў таму Матэа Месіна Дэнара адмовіўся ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі. 

Памёр “хросны бацька” і хутка памрэ NFT — #ІхНоравы
Месіна Дэнара

"Хросны бацька" "Коза ностра" Месіна Дэнара быў вядомы па мянушцы Д'ябалік, узятаму ў гонар вядомага персанажа італьянскіх коміксаў.

Ён нарадзіўся ў сям'і вядомага боса мафіі на Сіцыліі 26 красавіка 1962 года. Многія члены яго сям'і маюць дачыненне да мафіі.

У 2006 годзе Д'ябалік стаў адным з новых лідэраў "Коза ностра" — сіцылійскай злачыннай арганізацыі, якая з'яўляецца адной з галін італьянскай мафіі. Да таго моманту ён хаваўся ад праваахоўнікаў ужо 13 гадоў.

Матэа Месіна Дэнара знік з поля зроку паліцыі ў пачатку 1993 года, адразу пасля таго, як быў затрыманы сіцылійскі "бос босаў" Тота Рыіна. Д'ябалік лічыўся ў Еўраполе адным з самых шуканых людзей у Еўропе. Акрамя таго, ён стаў уцекачом з "Коза ностра", які хаваўся ад паліцыі даўжэй за ўсіх.

Нягледзячы на тое, што Месіна Дэнара заставаўся для паліцыі няўлоўным, шматлікія судовыя працэсы ў дачыненні да яго працягваліся. Ён быў завочна прыгавораны да пажыццёвых зняволенняў за шэраг злачынстваў. З самых гучных інцыдэнтаў — забойствы антымафіёзных пракурораў Джавані Фальконэ і Паола Барселіна ў 1992 годзе.

Свой апошні пажыццёвы тэрмін ён атрымаў у 2020 годзе — за выбухі ў Мілане, Фларэнцыі і Рыме ў канцы 1990-х гадоў, а таксама за катаванні  і забойства 11-гадовага хлопчыка, які даваў паказанні супраць "Коза ностра".


Рэдкі васьміног трапіў на відэа ў паўночнай частцы Ціхага акіяна

Рэдкі васьміног Дамба быў зняты на відэа з дапамогай дыстанцыйна кіраванага апарата ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Васьміног, які нагадвае героя фільма кінастудыі Disney, быў заўважаны на глыбіні каля 2665 м, прыкладна ў 20 м ад марскога дна. Ён плаваў з дапамогай плаўнікоў, якія нагадваюць вушы.

Васьміногі Дамба — самыя глыбакаводныя з вядомых васьміногаў, сярэдняя працягласць іх жыцця складае ад трох да пяці гадоў. У іх няма чарнільнага мяшка, у адрозненне ад іншых васьміногаў, і яны не здольныя мяняць колер.


NFT — усё!

Пасля NFT-буму два гады таму сёння каля 95% неўзаемазаменных токенаў (NFT) амаль цалкам абясцэніліся. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага парталам DappGamble, які спецыялізуецца на вывучэнні блокчэйн-тэхналогій і гандлі крыптавалютамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі