Вы тут

Памёр хакеіст Уладзімір Цыплакоў — адзін з першых беларусаў у НХЛ

Уладзімір Цыплакоў / belarushockey.com

14 снежня памёр Уладзімір Цыплакоў — адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі. Яму было ўсяго 50 гадоў.

Цыплакоў нарадзіўся 18 красавіка 1969 году ў горадзе Інта, у Рэспубліцы Комі. Кар'еру пачаў у 1985 годзе ў яраслаўскім "Тарпеда", але неўзабаве перайшоў у мінскае "Дынама". Там ён гуляў пяць сезонаў — да ад'езду за акіян, дзе правёў некалькі нядрэнных сезонаў за "Лос-Анджэлес Кінгс" і "Бафала Сэйбрз". Сканчаў кар'еру ў расійскіх "Ак Барс" і ЦСКА.

Арціс Абалс ураніў Уладзіміра Цыплакова ў матчы чэмпіяната свету / Reuters
Уладзімір Цыплакоў змагаецца з Маркам Лоўрэнсам з "Нью-Ёрк Айлендэрс", 2000 год / Reuters

Цыплакоў тройчы: ў 1992, 2000 і 2002 гадах — прызнаваўся хакеістам года ў Беларусі.

У апошнія гады працаваў у трэнерскім штабе расійскіх і беларускіх клубаў. Гуляў у аматарскай хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.