Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка
![Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/25488434_1964582380474862_4247763271491656442_o.jpg.webp?itok=YXCt3664)
На 69-м годзе жыцця памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка. Пра гэта паведаміла ў Facebook яго дачка.
Гуленка даследаваў падзеі Другой сусветнай вайны ў Беларусі. З пачатку 1990-х ён спецыялізаваўся на вывучэнні дзейнасці ўкраінскіх палітычных і вайсковых фармаванняў на беларускім Палессі. Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў.
![Памёр беларускі гісторык Уладзімір Гуленка](/sites/default/files/paragraphs/image/2_71.jpg)
Уладзімір Гуленка — адзін з укладальнікаў зборніка дакументаў пра дзейнасць АУН-УПА ў Беларусі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.