Памёр беларускі філосаф Аляксандр Грыцанаў

Сёння ноччу ў бальніцы памёр філосаф 52-гадовы Аляксандр Грыцанаў. Ён нарадзіўся ў Мінску. У 24 гады абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў самым маладым у СССР кандыдатам філасофскіх навук.


Грыцанаў выкладаў у многіх мінскіх універсітэтах, кіраваў адной з найбуйнейшых у СНД энцыклапедычных кніжных серый. Быў калумністам "Белгазеты", а таксама аўтарам сайта "Наша думка", інфармуе сайт nn.by.

Фота — n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі