Вы тут

Памёр аўтар праграмы "Відзьмо-невідзьмо" Сяргей Філімонаў

Сяргей Філімонаў / facebook.com/sergey.filimonov.528

Памёр вядучы культавай тэлепраграмы "Відзьмо-невідзьмо" Сяргей Філімонаў. Аб гэтым паведаміў у сацсетках кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Прычынай смерці быў кавід. З-за загружанасці бальніц цела сваякам аддадуць толькі ў пятніцу, дату і месца развітання і пахавання назавуць пазней, напісаў Будкін са спасылкай на сваякоў памерлага.

Сяргей Філімонаў па адукацыі гісторык, але вядомы як вядоўца культавай перадачы пра культуру "Відзьмо-невідзьмо". Праграма, якая з'явілася на БТ у 1992 годзе, распавядала пра сусветны шоу-бізнэс, навінкі кіно, музыкі, артыстаў. Ад 2012 года праграма выходзіла на тэлеканале, прызнаным экстрэмісцкім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.