Вы тут

Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан / фота Юрый Піваварчык

Памёр архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан (Корзун), паведамляе хрысціянскі тэлеграм-канал. Архіепіскапу было 78 гадоў. Ён быў найстарэйшым чальцом Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У чэрвені 2021 года ён быў адзіным чальцом Сінода, які выступіў супраць гвалтоўнага адхілення архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі). Публічна ў БПЦ тады абвясцілі, што Арцемій сыходзіць па стане здароўя. Але сам ён пазней казаў, што на здароўе не скардзіўся і прашэння аб адстаўцы не падаваў.

Яго адхілілі за тое, што ў сваіх казаннях ён выступіў супраць гвалту. Арцемію таксама прыгадалі выкананне малітоўнага гімна "Магутны Божа" на прыступках Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне ў жніўні 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.