Вы тут

Толькі адзін епіскап на сінодзе БПЦ галасаваў супраць адстаўкі Арцемія

Архіепіскап Пінскі Сцяфан / сайт епархіі

Супраць адстаўкі архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на Сінодзе Беларускай Праваслаўнай царквы галасаваў толькі адзін чалавек, піша "Наша Ніва".

Рэзананснае рашэнне было прынята на пасяджэнні Сінода БПЦ 8 чэрвеня. 9 чэрвеня гэтае рашэнне падтрымаў Сінод РПЦ у Маскве. 

Адстаўка архіепіскапа Арцемія афіцыйна тлумачыцца станам здароўя. Аднак, як піша "Наша Ніва", сам архіепіскап прашэнне не пісаў, а стан яго пасля нядаўніх аперацый значна палепшаў.

Вядома, што падтрымаў Арцемія толькі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Яму ўжо 77 гадоў — гэта найстарэйшы чалец Сінода. А архіепіскап Феадосій, які раней меў кафедру ў Полацку, а цяпер знаходзіцца на спачынку, — устрымаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.