Вы тут

Памёр амерыканскі акцёр Рэй Ліёта

Рэй Ліёта / Фота з сацсетак

У Дамініканскай рэспубліцы падчас сну памёр амерыканскі акцёр Рэй Ліёта. Яму было 67 гадоў.

У кіно Ліёта здымаўся з канца 1970-х. Ён найбольш вядомы па ўдзеле ў фільме "Слаўныя хлопцы" Марціна Скарсезэ (1990), а таксама па агучванні Томі Версеці — галоўнага героя відэагульні GTA: Vice City (2002).

Акцёр здымаўся ў фільмах "Поле яго мары", "Ганібал", "Дзікая штучка", "Казырныя тузы", "Какаін" і шматлікіх іншых. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі "Эмі" (2005).

У Дамініканскай рэспубліцы праходзілі здымкі мастацкага фільма. У гэтым праекце ўдзельнічаў акцёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.