Вы тут

Памёр акцёр, які выканаў ролю шэрыфа ў фільме "Рэмба: Першая кроў"

Кадр з фільма "Рэмба: Першая кроў". Браян Дэнэхі другі злева

Памёр амерыканскі акцёр Браян Дэнэхі. Вядомасць яму прынесла роля шэрыфа ў фільме "Рэмба: Першая кроў" у 1982 годзе. Пасля яшчэ былі шматлікія ролі, але Дэнэхі запомніўся менавіта роляю шэрыфа Тызла.

Браяна Дэнэхі не стала 15 красавіка. Акцёру ішоў 82-гі год. Паведамляецца пра натуральныя прычыны смерці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.