Памёр адзін з колішніх кіраўнікоў беларускага хакея Леў Кантаровіч

Памёр адзін з колішніх кіраўнікоў беларускага хакея Леў Кантаровіч

На 83-м годзе жыцця памёр Леў Кантаровіч — вядомы хакейны спецыяліст і функцыянер, піша "Прессбол".

Кантаровіч стаяў ля вытокаў беларускага хакея. У 1993 годзе ён стаў другім у гісторыі незалежнай Беларусі старшынёй Федэрацыі хакея. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў пяць гадоў. Дзякуючы ў тым ліку намаганням Кантаровіч беларуская зборная ўпершыню прабілася на Алімпіяду — у Нагана-1998, дзе выйшла ў чвэрцьфінал.

Апошнімі гадамі ён жыў у Ізраілі і не меў дачынення да беларускага хакея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі