Вы тут

Памежны камітэт: узброеныя польскія вайскоўцы двойчы парушылі мяжу (відэа)

Інцыдэнт на мяжы / кадр з відэа

Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што 18 студзеня ўзброеныя польскія вайскоўцы двойчы парушылі беларускую мяжу.

Інцыдэнты адбыліся на аўтадарожным мосце ў пункце пропуску "Казловічы". У першым выпадку паляк зайшоў на тэрыторыю Беларусі на 20 метраў. А праз некалькі гадзін тамсама ўзброены польскі памежнік "паўторна парушыў беларускую мяжу і зноў вярнуўся ў Польшчу". 

Памежны камітэт абнародаваў відэа інцыдэнтаў і паведаміў, што польскі бок паінфармаваны пра іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.