Вы тут

Памежны камітэт пра відэа з мяжы: беларусы не ўжывалі фізічную сілу да ўцекачоў

Памежнікі выштурхоўваюць уцекачоў у бок Літвы / кадр з відэа

Беларускі бок не ўжываў фізічную сілу супраць уцекачоў. Так у Памежным камітэце пракаментавалі відэа з мяжы, апублікаванае экс-міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Як распавядала Еўрарадыё, на відэа бачна, як людзі ў камуфляжы крычаць на групу ўцекачоў і падпіхваюць іх шчытамі ў бок літоўскай мяжы.

У Памежным камітэце заяўляюць, што на відэа бачна, што гэтыя ўцекачы не збіраліся ісці ў Беларусь: яны не рухаліся ў беларускі бок нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. "З відэа зразумела, што фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася", — заяўляе прэс-служба ПК. Падпіхванне шчытамі ў бок Літвы памежнікі, відавочна, не расцэньваюць як ужыванне сілы.

Таксама прэс-служба ПК паведаміла, што ўцекачы прабылі каля мяжы восем дзён, пасля чаго пайшлі на тэрыторыю Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.